Разанаў Алесь, Танец з вужакамі | Камунікат.org

Танец з вужакамі
выбранае
Разанаў Алесь

Публікацыя ў 1966 годзе вершаў дзінаццацікласніка Алеся Разанава стала падзеяй у беларускай паэзіі. Але падзеяй у беларускай паэзіі стала наогул уся творчасць паэта, з чыім імем звязаны яе найбольш прынцыповыя дасягненні апошніх дзесяцігоддзяў. Класічны традыцыяналіст і разам з тым яркі наватар, А. Разанау увёў у паэзію свае, новыя, жанры, здзейсніўся, па словах крытыкі, як школа і як накірунак і, нягледзячы на шчыльныя ідэалагічныя забароны, сказаў непаўторнае слова пра час і пра сябе. Творы А. Разанава нязменна прыцягвагоць увагу чытачоў і даследчыкаў, актыўна перакладаюцца на іншыя мовы. Падводзячы рысу пад здзейсненым, кніга выбраных твораў тоіць у сабе магчымасці ўсё новага прачытання і скіравана ў наступнасць, «якая заўсёды тут». Болей...

Новы час, 37 (309) 2012 | Камунікат.org

Новы час
37 (309) 2012

У выбарчай кампаніі 2012 года можна паставіць кропку. Нарэшце гэтыя бессэнсоўныя дзеі атрымалі свой лагічны фінал. Быццам бы абраныя тыя, хто трэба, быццам бы хадзілі абіраць, але, відавочна, грамадзянам Беларусі на гэта ўжо напляваць. Выбаркаму час задумацца не толькі пра лічбы ў выніковых пратаколах. Але і як запаўняць участкі для галасавання хаця б фантомамі беларусаў. «Беларусь набліжаецца да савецкіх стандартаў выбараў, калі людзям абыякава, за каго галасаваць і як праходзяць выбары наогул», — адзначыў намеснік старшыні ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч, падводзячы вынікі кампаніі па назіранню «Праваабаронцы за свабодныя выбары. У параўнанні з прэзідэнцкімі выбарамі ў 2010 годзе, сёлета істотна адрозніваюцца паказчыкі па яўцы ў незалежных назіральнікаў і сябраў участковых камісій. Болей...

Набліжаецца Фестываль "Бардаўская восень!" | Камунікат.org

Бардаўскія песні, заангажаваныя тэксты, але таксама сатырычны погляд на рэчаіснасць – усё гэта можна будзе пачуць падчас Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2012" (26-28 кастрычніка 2012 г.)
Сёлета фестываль будзе праходзіць у 19 раз. Без сумневу гэта найбольшы, не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце, фестываль, на якім выступаюць беларускія барды. Як штогод, сёлета выступяць зоркі беларускай сцэны, сярод іх Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч і W-Z Orkiestra, Віктар Шалкевіч. На сцэне хопіць месца таксама і для выканаўцаў, якія дасягнулі сваіх поспехаў між іншымі таксама дзякуючы ўдзелу ў конкурснай частцы "Бардаўскай восені" - Bosae Sonca, ILO & Friends, Паліна Рэспубліка ды Алег Кабзар.
Не абыдзецца і без музычных прэм'ераў. Дастаткова ўспомн... Болей...

Тычко Галіна, Зайкоўскі Эдвард, Старадаўняя беларуская кухня | Камунікат.org

Старадаўняя беларуская кухня
Тычко Галіна, Зайкоўскі Эдвард

Першыя друкаваныя крыніцы кулінарных рэцэптаў, што з'явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, датуюцца XVII стагоддзем. Шмат рэцэптаў страў вядомы па мастацкіх творах і іншых выданнях, а самыя старыя стравы (магчыма, з дахрысціянскіх часоў) аўтары аднавілі па этнаграфічных матэрыялах. Грунтоўны аўтарскі агляд гісторыі кулінарыі на Беларусі, з якога пачынаецца кніга, як і рэцэпты страў, пераконваюць у тым, што беларусы маюць багатыя гастранамічныя традыцыі. Для шырокага кола чытачоў. Болей...

Народная Воля, 147-148 | Камунікат.org

Народная Воля
147-148

Мала хто мог прадказаць, што падзеі ў Гомельскай-Навабеліцкай акрузе №36 будуць развівацца такім чынам. У першы ж дзень датэрміновага галасавання стала вядома, што праўладны кандыдат у дэпутаты Ігар Пракапенка зняў сваю кандыдатуру з выбараў. Выбарчыя камісіі вымушаны былі заклейваць ужо гатовыя агітацыйныя плакаты няўклюднымі аб’явамі: “Пракапенка Ігар Мікалаевіч зняў сваю кандыдатуру з выбараў па асабістай заяве”. Болей...

Касцюк Юрась, Пат | Камунікат.org

Пат
Кніга вершаў
Касцюк Юрась

Творчасць наваполацкага літаратара і журналіста, сябра Беларускай асацыацыі журналістаў Юрася Васільевіча Касцюка адметна сваёй грунтоўнасцю, дасканаласцю, глыбокім зместам і сапраўднымі пачуццямі. Настрой яго душы самы розны і неабыякавы. Падуладныя яму гумар і сатыра. Асноўны лейтматыў яго паэзіі – тэма любові да сваёй спадчыны і кахання да жанчыны з яркімі вобразамі. Асабліва замілавана і шчыра гучыць любоўная лірыка паэта. Своеасаблівыя фарбы набывае яго пейзажная лірыка. Душэўна, шчымліва і балюча напісаны ім творы на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Неабыякавы аўтар і да сённяшняга лёсу сваёй краіны, роднай матчынай мовы. Гэтая кніга знаёміць чытача з паэзіяй цікавага і таленавітага чалавека і адкрывае для яго прыгажосць няўрымслівай душы і цудоўных вершаў Юрася Касцюка. Назва кнігі “Пат” – вядомы шахматны тэрмін. Болей...

Народная Воля, 145-146 | Камунікат.org

Народная Воля
145-146

У суботу ў штаб-кватэры Партыі БНФ адбылася другая сесія з’езда партыі, на якой пасля працяглай дыскусіі дэлегаты прагаласавалі за скасаванне свайго папярэдняга рашэння аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Такім чынам, Партыя БНФ дыстанцыруецца ад гэтых выбараў і заклікае выбаршчыкаў устрымацца ад удзелу ў галасаванні. Аднак варта адзначыць, што не ўсе дэлегаты з’езда адзінадушна прынялі гэтае рашэнне. Тое паказала і галасаванне: 37 дэлегатаў — за зняцце з выбараў; 3 — супраць; 5 — устрымаліся. Пачынаючы дыскусію, старшыня партыі Аляксей Янукевіч заявіў наступнае: “Яшчэ ў студзені 2012 года Партыяй БНФ былі вызначаны ўмовы і фармат удзелу партыі ў выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага склікання. З’езд ужо тады канстатаваў, што належныя ўмовы правядзення выбараў у першай фазе выбарчай кампаніі не былі створаны. Па-першае, у вязніцах заставаліся зняволеныя на падставе іх палітычнай, грамадскай дзейнасці, шэраг палітыкаў знаходзіліся ў вымушанай эміграцыі альбо былі абмежаваныя ў правах. Па-другое, у выбарчым заканадаўстве адсутнічаюць гарантыі сумленнага, празрыстага і вартага даверу падліку галасоў, роўных умоў вядзення перадвыбарнай барацьбы для ўсіх палітычных суб’ектаў, а таксама не створаны рэальныя перашкоды фальсіфікацыям. Болей...

Новы час, 35 (307) 2012 | Камунікат.org

Новы час
35 (307) 2012

Кангрэс і форум — адна падзея, а не дзве. Ці, кажучы трапнай рэкламнай прымаўкай, два ў адным. WAN-IFRA (Сусветная асацыяцыя газет і выдаўцоў навін) аб’ядновае болей за 800 тысяч друкаваных выданняў, 13 тысяч анлайн і 3 тысячы кампаній са 120 краін свету. Выдаўцы і журналісты разам — гэта лагічна: адна сфера дзейнасці, адзін прадукт і адзін набор інструментаў для яго вырабу. Мэты і задачы, што супадаюць, хаця і істотна адрозніваюцца ў матывацыі: бізнэс — для выдаўцоў, кантэнт — для рэдактараў і журналістаў. Аднак і тут вектары інтарэсаў сыходзяцца ў адной кропцы — на чытацкай аўдыторыі, якая адначасова фарміруе медыйны рынак. Болей...

Лідскі Летапісец, 1 (37) 2007 | Камунікат.org

Лідскі Летапісец
краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс
1 (37) 2007

“Лідскі летапісец” заснаваны ў жніўні 1997 года. Часопіс “Лідскі летапісец”- унікальнае выданне, адзінае гістарычнае перыядычнае выданне па-за Мінскам. Змест часопіса грунтуецца цалкам на мясцовым матэрыяле з абшараў былога Лідскага павету. Абсалютная большасць матэрыялаў аўтэнтычная і напісаная спецыяльна для “Лідскага летапісца”. Часопіс выдаецца накладам 300 асобнікаў, фармат А-4, аб’ём 60-100 ст. Часопіс багата ілюстраваны. Часопісам камплектуюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальная бібліятэка Польшчы, Гарадзенская абласная бібліятэка, усе бібліятэкі Лідскага раёна... Па часопісу вучацца ў школах, па ім рыхтуюць даклады і рэфераты, па ім пішуць курсавыя і дыпломныя працы. Многія матэрыялы маюць навуковы ўзровень. Паводле матэрыялаў, надрукаваных у часопісе, уносяцца карэктывы ў гістарыяграфію Лідчыны. Часопіс выкарыстоўвае матэрыялы, сабраныя ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі, абапіраецца на тэксты з польскіх крыніц, якія недаступныя ў іншых рэгіёнах Беларусі. Болей...