You are viewing the community [info]polotsk_by

Полоцкий регион в ЖЖ [entries|friends|calendar]
Полоцкий регион в ЖЖ

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

Народная Воля, 85-86 | Камунікат.org [01 Jun 2012|09:55pm]

kamunikat
Народная Воля
85-86

Адзін з найбуйнейшых беларускіх бізнесменаў Уладзімір Пефціеў прадаў кампанію “Белтэхэкспарт”, якая займаецца экспартам узбраенняў і ваеннай тэхнікі, таямнічаму расійскаму бізнесмену. Нагадаем, што неафіцыйна Пефціеў лічыўся самым багатым чалавекам Беларусі. Болей...

post comment

Справаводства па-беларуску, Травень 2012-2 | Камунікат.org [01 Jun 2012|09:39pm]

kamunikat
Справаводства па-беларуску
Тэматычны неперыядычны дадатак да газеты "Гомельскія Навінкі"
Травень 2012-2

Гульня беларускай каманды не радуе, але беларусы ўсё адно з'язджаюцца, каб падтрымаць сваіх. На матчы Беларусь-Францыя заўзятары віталі зборную як афіцыйнымі, так і нацыянальнымі сцягамі. Болей...

post comment

Новы час, 22 (294) 2012 | Камунікат.org [01 Jun 2012|09:37pm]

kamunikat
Новы час
22 (294) 2012

На гэтым тыдні Беларусь чакае візіт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. З гэтай нагоды МУС старанна трэніруецца шукаць і абясшкоджваць тэрарыстаў. Свой галаўны боль — юных, смелых і незадаволеных — ужо ізалявалі з адвагай і доблесцю. Афіцыйны візіт Уладзіміра Пуціна ў статусе прэзідэнта ў Беларусь абмяркоўваецца ўжо два тыдні. Палітыкі-аналітыкі агучваюць свае прагнозы, перасцярогі і спадзяванні. МУС Беларусі таксама не спіць у шапку — ідуць вучэнні па пошуку ўяўных тэрарыстаў, што могуць замахнуцца на вяльможную асобу. Органы «бдят», і сваёй пільнай увагай, калі меркаваць па зробленых захадах, «уганаравалі» асобаў не драбнейшага маштабу. Болей...

post comment

Новы час, 21 (293) 2012 | Камунікат.org [28 May 2012|01:06pm]

kamunikat
Новы час
21 (293) 2012

Напрыканцы мая Беларусь з афіцыйным візітам наведае зноўабраны стары кіраўнік Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства ўжо заявіў, што гэты візіт ёсць пацверджаннем значнасці сувязяў дзвюх дзяржаў. Каляпалітычнае кола тым часам пасмейваецца, што Уладзімір Уладзіміравіч едзе наведаць тэрыторыі, якія ўваходзяць у праграму па збору зямель Болей...

post comment

Наша слова, 20 (1067) 2012 | Камунікат.org [22 May 2012|12:01am]

kamunikat
Наша слова
20 (1067) 2012

Уладзіслаў Галубок, сапр.: Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч (3 (15) мая 1882, Станцыя Лясная(тар.) бел., Навагрудскі павет, Мінская губерня — 28 верасня 1937, Мінск, НКУС — беларускі драматург, празаік, рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст Беларусі (1928). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934). Болей...

post comment

Масмедыя ў Беларусі, 1 (26) 2012 | Камунікат.org [19 May 2012|11:54pm]

kamunikat
Масмедыя ў Беларусі
электронны бюлетэнь. агляд
1 (26) 2012

По результатам опроса Института Gallup, в 2011 только 23% белорусов считают, что СМИ в стране являются свободными Gallup.com, пераклад ГА «БАЖ». По этому показателю Беларусь заняла последнее место из 133 стран и регионов, где проводился опрос. В среднем положительно на вопрос, свободны ли СМИ в вашей стране, отвечали 65% опрошенных. Наибольшее количество положительных ответов было в Финляндии (97%). Болей...

post comment

За права на выбар | Камунікат.org [11 May 2012|11:22am]

kamunikat
За права на выбар
Партрэты асуджаных. Плошча-2010

Вынікам 2010-га года і чарговых выбараў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на чацвёрты тэрмін стала неверагодная дагэтуль наяўнасць у краіне палітвязняў — агулам каля 60-ці чалавек. Чаму гэтая лічба недакладная? Таму што большасць з іх усё ж выйшлі на волю, некаторым нават удалося пазбегнуць крымінальнага «судзілішча», і за кратамі засталіся толькі самыя-самыя. Судовыя працэсы ішлі на працягу ўсяго 2011-га года і не толькі за Плошчу. Сярод пакараных — незалежны журналіст і актывіст апазіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Андрэй Пачобут, прадстаўнікі анархісцкага моладзевага руху, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Да таго ж за кратамі працягвае знаходзіцца прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Маштабны наступ на грамадзянскую супольнасць краіны і масаваязачыстка пачалася менавіта 19 снежня — сілавым разгонам мірнай пратэстнай акцыі. Людзей не толькі напалохалі, збілі, пасадзілі на суткі ці аштрафавалі. Па абвінавачванні ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках за кратамі апынуліся шасцёра з дзесяці кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, а таксама іх давераныя асобы і кіраўнікі штабоў, актывісты і прыхільнікі дэмакратычнага сцэнару развіцця краіны. Закруцілася чорнае кола помсты. Болей...

post comment

Новы час, 19 (291) 2012 | Камунікат.org [10 May 2012|11:46pm]

kamunikat
Новы час
19 (291) 2012

Тэрмін прыдатнасці. Кожную вясну ўлады Беларусі гучна прамаўляюць пра ваенныя поспехі краіны часоў Другой сусветнай вайны. Традыцыйна ладзяцца парады і шэсці з удзелам ветэранаў, моладзь запэўніваюць, што перамога СССР у 1945-м ёсць безапеляцыйным подзвігам. Згадваюцца васьмізначныя лічбы ахвяраў, мужнасць народа, зверствы фашызму. І гэты завучаны, гадамі тыражуемы сцэнар часам выглядае не зусім зразумелым на тле сучаснасці: быццам дэкарацыі ў тэатры змяніліся, а акторы са сцэны так і не сышлі. Не будзем аспрэчваць вартасць той перамогі, ставіць пад сумнеў мужнасць людзей, якія ваявалі ці з усіх сілаў імкнуліся выратаваць сваіх родных. Зразумела, усе факты расстрэлу партызанамі мірных жыхароў, загараджальныя атрады, здрады ды іншыя негераічныя плямы той вайны нельга нават спрабаваць паставіць побач з досведам дзяўчынкі, якую ў адзінаццаць гадоў вывезлі ў Нямеччыну, каб забраць яе кроў параненым. Болей...

post comment

Фядотаў Феакціст, На маёй Радзіме, Беларусі... | Камунікат.org [10 May 2012|11:28pm]

kamunikat
На маёй Радзіме, Беларусі...
вершы, паэмы, апавяданні
Фядотаў Феакціст

Кніга Феакціста Фёдаравіча Фядотава знаёміць з паэзіяй і прозай, якія ён напісаў напачатку новага тысячагоддзя. Творчасць Фядотава прысвечана тэме сацыяльных перамен у жыцці грамадства. Ён закранае экалагічнае становішча ў нашай краіне і паказвае цесную сувязь чалавека з прыродай. У кнізе прадстаўлена і любоўная лірыка. Многія творы прысвечаны людзям, з якімі звязаў лёс. Болей...

post comment

Новы час, 18 (290) 2012 | Камунікат.org [03 May 2012|11:13pm]

kamunikat
Новы час
18 (290) 2012

На гэтым тыдні Беларусь адзначала свята працы — Першамай. Афіцыйны прафсаюз святкаваў у цэнтрах гарадоў з шашлыкамі, танным алкаголем і мітынгамі, незалежным прафсаюзам у маёўках адмовілі. Можна сказаць, што саму наяўнасць незалежных прафсаюзаў у краіне ўлады ўспрымаюць негатыўна. Бо апошнія часта становяцца рупарам незадаволеных грамадзян. Што абмяркоўвалі сябры афіцыйнага прафсаюзу на дазволеным мітынгу ў Дзень працы? Еўрапейскія цэны і беларускія заробкі ў краіне, рост траўматызму на вытворчасці, ахову працы? Не, у Мінску старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Леанід Козік асудзіў тых людзей, што заклікаюць Еўропу да санкцый супраць беларускага рэжыму, гаварыў пра падтрымку курсу дзяржавы. Болей...

post comment

Літаратурная Беларусь, 4 (68) 2012 | Камунікат.org [03 May 2012|12:15am]

kamunikat
Літаратурная Беларусь
Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»
4 (68) 2012

З гэтымі з’явамі цяпер сутыкаецца беларуская дзяржава, аднак прапанаваць якасную супрацьвагу альбо альтэрнатыву ліберальнай прапагандзе дзяржаўны ідэалагічны апарат аказаўся няздольны. За асноўны базіс дзяржаўных распрацовак быў узяты курс на захаванне і рэінкарнацыю былой савецкай спадчыны, і вельмі мала ўдзяляецца ўвагі фармаванню адэкватнай сённяшнім рэаліям ідэалогіі, адраджэнню культурніцкага і нацыянальнага чынніка ў жыцці краіны. Савецкая ідэалогія і каштоўнасці выглядаюць анахранізмам у ХХІ стагоддзі — і без пераасэнсавання, дадаткаў, новых поглядаў і канцэпцый, нягледзячы на ранейшыя поспехі і дасягненні, не жыццяздольныя. Болей...

post comment

Народная Воля, 63-64 | Камунікат.org [27 Apr 2012|11:30am]

kamunikat
Народная Воля
63-64

Появилась информация, что во втором полугодии Беларусь откажется от поставок венесуэльской нефти. Почему проект, о котором с помпой заявляли два года назад, будет приостановлен? Была или нет экономическая целесообразность в поставках “черного золота” из далекой Венесуэлы? О нефтяных интересах Беларуси рассуждает экономист Сергей Чалый. Болей...

post comment

Паходня, 5 (128) 2012 | Камунікат.org [18 Apr 2012|01:49pm]

kamunikat
Паходня
грамадска-палітычная газэта
5 (128) 2012

Міністэрства працы i сацыяльнай абароны краіны падвяло вынікі рэспубліканскага агляду дамоў-інтэрнатаў на лепшую пастаноўку працы па ахове працы, абслугоўванню, забеспячэнню здаровых і бяспечных умоў пражывання пенсіянераў і інвалідаў за 2011 год. Па выніках працы Бялыніцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў быў узнагароджаны Дыпломам 3 ступені. Напачатку года ў доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, які знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Бялынічы Магілёўскай вобласці, пражывала 271 чалавек. Яшчэ ў 2004 годзе жыхарамі Бялыніцкага дома-інтэрната было нашмат менш людзей, - 179 чалавек. Абсалютная большасць старых, якія пражываюць у доме-інтэрнаце, маюць дзяцей і блізкіх сваякоў. Болей...

post comment

Вялікдзень у культуры й мастацтве | Камунікат.org [14 Apr 2012|01:29pm]

kamunikat
Велікодныя сьвяты маюць багатае адлюстраваньне ў беларускай культуры. У працах мастакоў, пісьменьнікаў і музыкантаў пасхальныя тэмы займаюць асаблівае месца, бо ў беларускай традыцыі Вялікдзень быў адным з галоўных сьвятаў. А лідарамі ў гэтай тэме зьяўляюцца беларускія празаікі й паэты. Тэму працягвае Яланта Сьмялоўская.матэрыял у далучаным гукавым файле Болей...
post comment

Таямніцы Мірскага замка | Камунікат.org [12 Apr 2012|01:10pm]

kamunikat
Вядомы беларускі пісьменьнік ды публіцыст Анатоль Бутэвіч выдаў новую кніжку „Таямніцы Мірскага замка”.На мінулым тыдні ён прэзэнтаваў яе ў Варшаве.Мірскі замак – гэта ўсім вядомы помнік беларускага дойлідзтва. Нядаўна адрэстаўраваны аб'ект адчыніў свае дзьверы для наведвальнікаў. Паводле словаў нашага суразмоўцы Анатоля Бутэвіча, муры замка хаваюць у сабе розныя ды надзвычай цікавыя гісторыі, што не на адну кніжку хопіць.Напрыклад, зазначае наш суразмоўца, Мірскі замак апісаў у сваім творы „Пан Тадэвуш” Адам Міцкевіч. Апроч таго, у Мірскім замку жылі ды тварылі людзі з розных закуткаў зямлі, нават з такіх аддаленых, як Цэйлон.Анатоль Бутэвіч сваім выданьнем заахвочвае наведнікаў прыехаць у Мір ды самім пераканацца на месцы ў харастве замка ды багацьці ягонай ... Болей...
post comment

Вялікдзень у культуры й мастацтве | Камунікат.org [12 Apr 2012|12:29pm]

kamunikat
Велікодныя сьвяты маюць багатае адлюстраваньне ў беларускай культуры. У працах мастакоў, пісьменьнікаў і музыкантаў пасхальныя тэмы займаюць асаблівае месца, бо ў беларускай традыцыі Вялікдзень быў адным з галоўных сьвятаў. А лідарамі ў гэтай тэме зьяўляюцца беларускія празаікі й паэты. Тэму працягвае Яланта Сьмялоўская.матэрыял у далучаным гукавым файле Болей...
post comment

Заслаўе. Карані нашага радаводу | Камунікат.org [10 Apr 2012|02:00pm]

kamunikat
Заслаўе. Карані нашага радаводу
матэрыялы канферэнцыі

Сёння ў адным са старажытных гарадоў нашай краіны Заслаўі адбываюцца значныя падзеі – праходзіць VI Беларускі фестываль камернай музыкі «Заслаўе-2006. Музыка старадаўніх сядзібаў», а ў яго рамках навукова-практычная канферэнцыя «Заслаўе. Карані нашага радаводу». Месцам правядзення гэтых мерапрыемстваў Заслаўе абрана невыпадкова. Гэты горад мае цікавую, багатую гісторыю і моцныя культурныя традыцыі, якія паспяхова захоўваюцца і ўзбагачаюцца жыхарамі горада. Айчынныя і замежныя навукоўцы ніколі не абміналі ўвагаю Заслаўе: яго вывучалі Дз.І. Даўгяла, А.М. Ляўданскі, Э.М. Загарульскі. Вялікая заслуга ў вывучэнні горада належыць супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Г.В. Штыхаву і асабліва Ю.А. Зайцу. Болей...

post comment

Тут і цяпер, 06-04-2012 | Камунікат.org [06 Apr 2012|10:04am]

kamunikat
Тут і цяпер
06-04-2012

арговае сола кіраўніка Беларусі сведчыць пра тое, што яго пачынаюць палохаць абдымкі Масквы. На нарадзе па пытаннях знешней палітыкі Аляксандр Лукашэнка засведчыў сваю гатоўнасць ісці на саступкі Еўрапейскаму Саюзу, хаця ўсяляк спрабаваў гэта схаваць. Найбольш яскравым прыкладам з'яўляецца ягоная пазіцыя па пытанні вяртання амбасадараў ЕС у Беларусь: -- Мы с министром иностранных дел договорились, что мы каждую страну и каждого посла будем персонально рассматривать, в плане возвращения в Беларусь. Но это не имеет ничего общего с тем, что мы хотим воспрепятствовать возвращению послов... Это была их воля, они уехали, совершив дипломатический, политический шаг... А вот вернуться обратно -- это уж мы посмотрим, каким образом они будут возвращаться в Беларусь. Но и говорить о том, что мы их не пустим, тоже нам не следует. Нам с кем-то разговаривать надо? Надо. Болей...

post comment

Выйшла чарговая кніга серыі “Гарадзенская бібліятэка” | Камунікат.org [28 Mar 2012|02:29pm]

kamunikat
Навуковы зборнік прысвечаны вывучэнню грамадскага мінулага Гродна. Яго аснову склалі матэрыялы, што былі агучаны падчас міжнароднай канферэнцыі “Гарадзенскі палімпсест-4”. Расказвае рэдактар зборніка Алесь Смалянчук:- Адмысловы тэкст напісаны ўдзельнікамі навуковага праекта. Першая палова кнігі прысвечана Гродну эпохі ВКЛ, а другая – гораду і яго жыхарам ХІХ-ХХ стагоддзяў. Над тэкстам працавалі вядомыя даследчыкі-медыевісты: Аляксей Шаланда, Зміцер Яцкевіч, Марыюш Савіцкі, Наталля Сліж, Уладзімір Падалінскі, Віталь Галубовіч.Да зборніка ўпершыню далучыліся маскоўскія даследчыкі. У ім больш за 370 старонак, пераважна прысвечаных Гродну эпохі Вялікага Княства Літоўскага і перыяду ХІХ-ХХ стагоддзяў.Якуб Сушчынскі, Радыё Рацыя, Гродна Болей...
post comment

ТОП-100 беларускай прозы! | Камунікат.org [19 Mar 2012|08:21pm]

kamunikat
Некаторыя кажуць, што “беларуская мова – бедная мова. Потому что на беларускай мове нельзя сказать что-то великое”. Абвергнуць гэтае спрэчнае сцвярджэнне актывісты “Дзедзіча” прапаноўваюць з дапамогай складання ТОП-100 празаічных твораў на беларускай мове.У межах кампаніі “Наша мова” АРР “Дзедзіч” адкрывае галасаванне за выбар найлепшай прозы на беларускай мове. Спачатку ў адмысловай суполцы Ўкантакце будзе наладжана абмеркаванне, якія творы вартыя таго, каб апынуцца ў рэйтынгу “ТОП-100 беларускай прозы”. Кожны ахвотны можа дадаваць свае прапановы ў гэты спіс.Збор прапановаў будзе цягнуцца да 25 сакавіка. Пасля гэтага на сайце “Дзедзіча” будзе наладжана галасаванне за выбар лепшых з прапанаваных варыянтаў.Кіраўні... Болей...
post comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]